7 траўня 2024, aўторак, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія банкаматы аснасцяць сканарамі вянознага малюнка пальца

9
Польскія банкаматы аснасцяць сканарамі вянознага малюнка пальца

Сканары са стоадсоткавай дакладнасцю здольныя вызначыць уладальніка банкаўскага рахунку па вянозным малюнку пальца.

Японская кампанія Hitachi сумесна з польскай кампаніяй Itcard SA, якая абслугоўвае банкаматы на тэрыторыі еўрапейскай краіны, пачала рэалізацыю праекта Planet Cash, у рамках якога 1730 польскіх банкаматаў будуць абсталяваныя сканарам-счытвальнікам Finger Vein.

Як паведамляе партал 3DNews, cканар здольны вызначаць вянозны малюнак пальца з дапамогай камеры з ПЗС-матрыцай і крыніцы інфрачырвонага выпраменьвання блізкага дыяпазону. Гемаглабін у крывяносных сасудах змешчанага на сканар пальца паглынае інфрачырвонае святло, што знаходзіць адлюстраванне ў выглядзе ўнікальнага для кожнага чалавека малюнка крывяносных сасудаў. Такі спосаб ідэнтыфікацыі гарантуе стоадсоткавую дакладнасць, а эксперты па бяспецы называюць яго цалкам абароненым ад махлярства, піша NEWSru.com.

Такім чынам, уладальніку банкаўскай карткі дастаткова будзе прыкласці палец да прылады замест таго, каб устаўляць картку і ўводзіць пін-код. Падобнымі сканарамі ўжо аснашчаныя некаторыя банкаматы ў Турцыі і Японіі.

Зрэшты, некаторыя каментатары адзначаюць, што атрымаць доступ да чужога рахунку ўсё ж магчыма. Так, найбольш крыважэрныя карыстальнікі сайта "Хабрахабр" не выключылі, што пасля ўкаранення сканараў Finger Vein істотна вырасце колькасць нападаў на людзей, якія будуць заканчвацца прымусовай ампутацыяй пальцаў. Аднак больш дасведчаныя чытачы адзначаюць, што, у адрозненне ад сканара адбіткаў пальцаў, Finger Vein працуе інакш і, хутчэй за ўсё, не распазнае ўладальніка рахунку па адрэзанаму пальцу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках