7 траўня 2024, aўторак, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гейзер» заліў кіпенем аўтобус у Краснаярску: 11 пацярпелых

5

Сёння раніцай пры правядзенні выпрабаванняў на ЦЭЦ-2 у Краснаярску прарвала трубу гарачага водазабеспячэння.

У выніку аварыі пасярод праезнай часткі вуліцы Вавілава ў неба ўзняўся гіганцкі "гейзер", а на дарозе ўтварылася яма, у якую трапіў пасажырскі аўтобус, і кіпень заліў салон. Па апошніх дадзеных, агульная колькасць пацярпелых склала 11 чалавек, сямёра з іх шпіталізаваныя, паведамляе "Русская служба новостей" са спасылкай на рэгіянальнае Міністэрства аховы здароўя.

Раней Следчы камітэт па рэгіёне паведамляў пра дзевяць пацярпелых, сярод якіх - пяцёра падлеткаў ва ўзросце 16-17 гадоў. Па звестках "Комсомольской правды", 10 чалавек былі дастаўленыя ў бальніцу, але пецярых адпусцілі пасля аказання дапамогі. Астатніх шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі і парэзамі. Трое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане. Дзве жанчыны - у рэанімацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках