7 траўня 2024, aўторак, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жылы дом у цэнтры Масквы трэснуў з-за выбуху газу

4

У жылым доме на Кутузаўскім праспекце ў Маскве адбыўся выбух бытавога газу.

"Выбух прагрымеў у кватэры на трэцім паверсе дзевяціпавярховага жылога дома на Кутузаўскім праспекце, 14. На першым паверсе размешчаныя офісы", - паведамляе крыніца ІТАР-ТАСС у праваахоўных органах.

Па папярэдніх дадзеных, у выніку выбуху, які выклікаў абвальванне, узнік пажар. З вокнаў валіць густы чорны дым. Вокны на трох першых паверхах апынуліся выбітымі. На месца здарэння накіроўваюцца адразу дзесяць машын "хуткай дапамогі".

Ратавальнікі эвакуююць жыхароў двух пад'ездаў дома, дзе ў выніку выбуху ўтварылася расколіна. "У доме, па папярэдніх дадзеных, адбыўся выбух бытавога газу, у выніку чаго ўтварылася даволі вялікая расколіна", - паведамляе крыніца "Інтэрфакса" ў экстраных службах горада.

Пашкоджаныя кватэры на другім, трэцім і чацвёртым паверхах, а таксама некалькі прыпаркаваных каля дома аўтамабіляў.

Жанчына, якая пацярпела пры выбуху дома, з'яўляецца грамадзянскай ЗША і працуе ў амбасадзе, паведаміў начальнік прэс-службы ГУ МНС па сталіцы. Яе шпіталізавалі з апёкамі з дапамогай верталёта. У першым пад'ездзе, дзе адбыўся выбух, кватэры арандаваныя амбасдай ЗША для сваіх супрацоўнікаў, піша NEWSru.com.

На Кутузаўскім праспекце размешчаныя гарадская паліклініка, некалькі бараў, Цэнтр сацыяльнай дапамогі сям'і і дзецям "Кутузаўскі", некалькі крам і прадстаўніцтва тэлекампаніі Al-Jazeera. Як паведамляюць у Twitter відавочцы, рух па Кутузаўскім праспекце перакрыты.

@RT_russian
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках