7 траўня 2024, aўторак, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавод сепаратыстаў Луганшчыны папрасіў Пуціна аб акупацыі

37
Верхавод сепаратыстаў Луганшчыны папрасіў Пуціна аб акупацыі

Кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Валерый Болатаў звярнуўся да прэзідэнта Расейскай Федэрацыі.

Ён заклікаў Уладзіміра Пуціна ўвесці на тэрыторыю вобласці міратворчыя войскі.

"Сёння ў 4:00 украінскія войскі здзейснілі акт агрэсіі супраць мірных грамадзян, нелегітымная кіеўская ўлада праводзіць карную аперацыю супраць Луганскай рэспублікі. Яе войскі працягваюць акупаваць асобныя рэгіёны рэспублікі, пагражаючы жыццядзейнасці грамадзян", - растлумачыў такі зварот да кіраўніцтва Расеі Валерый Болатаў у чацвер, 22 траўня, у Луганску.

Таксама ён адзначыў, што ў сепаратыстаў недастаткова сіл для таго, каб супрацьстаяць антытэрарыстычнай аперацыі ўкраінскіх уладаў. Болатаў спадзяецца, што Расея прыме рашэнне аб увядзенні міратворчых войскаў як мага хутчэй.

Раней верхавод сепаратыстаў заявіў, што на тэрыторыі Луганскай вобласці ўводзіцца ваеннае становішча.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках