8 траўня 2024, Серада, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызстан не спяшаецца ў Мытны саюз

1
Кыргызстан не спяшаецца ў Мытны саюз

Расея абяцала пакрыць выдаткі на ўступленне краіны ў МС, але адпаведныя дакументы да гэтага часу не падпісаныя.

Дарожная карта Кыргызстана па ўступленні ў аб'яднанне можа быць не падпісаная 29 траўня ў Астане на сустрэчы прэзідэнтаў мытнай тройкі. Пра гэта журналістам заявіў загадчык аддзела знешняй палітыкі апарата прэзідэнта Кыргызстана Сапар Ісакаў. Па словах чыноўніка, да гэтага часу не вырашанае пытанне з фінансаваннем абавязковых выдаткаў, якія панясе Кыргызстан пры ўступленні ў МС. Гаворка ідзе пра стварэнне сучасных лабараторый, тэхнічнае аснашчэнне памежных пунктаў пропуску, даследчых цэнтраў па праверцы якасці тавараў. Планавалася таксама стварэнне інвестыцыйнага фонду на эканамічнае развіццё рэспублікі, піша tengrinews.kz.

Усяго, па падліках экспертаў, Кыргызстану на гэта спатрэбіцца $370 млн. Пытанне выдзялення грошай да гэтага часу не вырашана. Па дадзеных апарата прэзідэнта КР, гэтыя выдаткі ў двухбаковым парадку абяцала пакрыць Расея, але адпаведныя дакументы да гэтага часу не падпісаныя.

"На сёння ўрад Кыргызстана вядзе перамовы, і ў нас ёсць вялікая надзея, што мы паспеем завяршыць усе неабходныя працэдуры. І мы выйдзем на падпісанне неабходных дамоваў з Расеяй. Гаворка ідзе пра два-тры пагадненні, якія сёння інтэнсіўна разглядаюцца расейскімі экспертамі", - заявіў Сапар Ісакаў.

Нагадаем, 29 траўня ў Астане адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага эканамічнага савета. Чакаецца, што падчас сустрэчы будзе падпісаны праект Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках