8 траўня 2024, Серада, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў збіраецца ў Менск

30
Мядзведзеў збіраецца ў Менск

Прэм'ер РФ Дзмітрый Мядзведзеў 30 траўня наведае Менск, дзе возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кабінета міністраў.

На абмеркаванне кіраўнікоў урадаў выносіцца больш за 20 дакументаў і рашэнняў, якія тычацца, у тым ліку, дзейнасці Садружнасці ў сацыяльнай і інавацыйнай абласцях, у сферы культуры, аховы здароўя, адукацыі і спорту, піша «Інтэрфакс».

Да падпісання на сустрэчы рыхтуюцца шэсць міжнародных дамоваў, у тым ліку праектаў пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы абмену навукова-тэхнічнай інфармацыяй, аб інфармацыйным узаемадзеянні ў галіне транспартнай бяспекі, у галіне навігацыйнага забеспячэння, а таксама супрацоўніцтве інжынерных войскаў дзяржаў СНД у галіне гуманітарнага размінавання.

Акрамя таго, у Менску ў Мядзведзева запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі ўрадаў краін СНД.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках