Брытанскага журналіста не пусцілі ў Беларусь
8- 22.05.2014, 14:11
- 21,860
Журналіста Channel 4 News Джонатана Ругмана высадзілі на беларускай мяжы.
Пра гэта ён паведаміў у «Твітэры».
«Мне забаранілі ўязджаць у Беларусь. Высадзілі з цягніка і «павязалі». Рэжым Лукашэнкі ў цэнтры ўвагі сёння ўвечары на канале Channel 4 News», - напісаў Ругман.
«Хай прыходзяць, хай глядзяць, мы не будзем нічога хаваць, казаў Лукашэнка 22 красавіка. Чаму вы тады выкідваеце мяне з Беларусі?» - пытаецца журналіст.
Нагадаем, напярэдадні ЧС па хакеі ў Менск не пусцілі шведскага праваабаронцу Марціна Углу, лідара «Моладзі Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі» Эміля Андрэ Эрстада і міжнароднага дарадцу арганізацыі Лінэ Нордхаўга. Міліцыя таксама перашкаджае працаваць замежным журналістам у Менску. Так, здымачнай групе фінскага тэлеканала YLE міліцыянты перашкаджалі рабіць інтэрв'ю з жыхарамі Менска.