7 траўня 2024, aўторак, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ гатовы купляць расейскі газ на мяжы РФ і Украіны

3
ЕЗ гатовы купляць расейскі газ на мяжы РФ і Украіны

Еўрапейскі Звяз гатовы перанесці кропку прыёму расейскага прыроднага газу на расейска-украінскую мяжу.

Пра гэта на брыфінгу ў Еўракамісіі заявіла Сабін Бергер - прэс-сакратар камісара ЕЗ па пытаннях энергетыкі Гюнтэра Этынгера, піша УНІАН.

"Змена пункта пастаўкі для газу на ўсходнюю Украіну еўрапейскімі кампаніямі - гэта камерцыйная справа. Таму гэта павінны абмяркоўваць самі кампаніі. Але мы лічым, што гэта можа быць, і павінна быць магчымасць для рэалізацыі такой ідэі", - сказала Бергер.

Па цяперашняй схеме "Газпрам" прадае свой газ еўрапейскім кампаніям на заходняй мяжы Украіны, дзе ён пераходзіць ва ўласнасць еўрапейскіх кампаній-імпарцёраў, і аплачвае Украіне збор за транзіт газу праз яе тэрыторыю. Кіеў настойвае, каб еўрапейскія кампаніі куплялі газ на ўсходняй мяжы Украіны і самі плацілі Украіне транзітныя сродкі.

Прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ў лісце на імя прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на гэтым тыдні адзначыў гатоўнасць ЕЗ прадастаўляць інфармацыю аб аб'ёмах газу, які перасякае заходнюю мяжу Украіны і ЕЗ. Пры гэтым ён запатрабаваў ад Украіны і Расеі, каб і яны падавалі інфармацыю аб аб'ёмах газу, які перасякае расейска-украінскую мяжу і транспартуецца праз украінскую тэрыторыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках