7 траўня 2024, aўторак, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: Атрыманыя ад Расеі грошы пойдуць на кампенсацыю страт

3

Новы крэдыт ад Расеі не вырашыў фінансавыя і эканамічныя праблемы Беларусі.

Даўгі і складскія запасы ў краіне растуць, а ўзровень жыцця падае. Пры гэтым урад ніякіх дзейсных крокаў па паляпшэнню сітуацыі не прадпрымае. Краіне патрэбныя рэальныя рэформы - эканамічныя і палітычныя, лічаць госці праграмы АГП-ТБ «Размова на траіх» экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч і экс-прэм'ер краіны Міхаіл Чыгір.

«Ідзе працэс пагаршэння фінансавага становішча, зніжэння ўзроўню жыцця. У нас ідзе працэс страты рэзерваў, 1,2 мільярда даляраў толькі ў гэтым годзе мы страцілі з ЗВР. А калі лічыць за мінулы год і гэтыя чатыры месяцы, то мы страцілі 3 мільярда. Зараз Расея зноў нешта дасць, але гэта пойдзе толькі на замяшчэнне таго, што мы страцілі», - сказаў Багданкевіч.

Міхаіл Чыгір, у сваю чаргу, назваў самай вялікай праблемай беларускай эканомікі неадпаведнасць імпарту і экспарту.

«Мы не можам вырабіць і паставіць на экспарт такую колькасць прадукцыі, якую спажываем», - сказаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках