8 траўня 2024, Серада, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі з Расеі тройчы штурмавалі мяжу Украіны

10

Сёння на Луганшчыне тэрарысты ажыццявілі шэраг спроб прарвацца праз дзяржмяжу Украіны.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Аляксандр Янкоўскі. Ён паведамляе падрабязнасці баёў, якія прайшлі сёння ноччу і раніцай і публікуе фота.

«Усё пачалося ўвечары 21 траўня, калі ў 22.00 памежны нарад ад аддзела памежнай службы «Краснадон» выявіў тры «КамАЗа» ў суправаджэнні «Нівы», якія заехалі ва Украіну з боку Расейскай Федэрацыі. На патрабаванні памежнікаў спыніцца, а таксама на папераджальныя стрэлы ўверх, кіроўцы не адрэагавалі і спрабавалі прарвацца ўглыб тэрыторыі Украіны. І толькі пасля таго, як памежнікі пачалі страляць на паражэнне, машыны развярнуліся і вярнуліся ў Расею», - апісвае падзеі Янкоўскі.

  

Па лініі памежна-прадстаўнічых сувязяў быў афіцыйна праінфармаваны расейскі бок аб тым, што гэта ўжо чацвёрты выпадак бесперашкоднага праезду аўтамабіляў з Расейскай Федэрацыі, які быў спынены ўкраінскімі памежнікамі.

У той жа дзень каля 23.00 у аддзел памежнай службы «Станічна-Луганскае» пад'ехала група да 30 чалавек, узброеных аўтаматычнай зброяй, у тым ліку кулямётамі, і вылучылі ўльтыматум здаць зброю і вызваліць памяшканне памежнага падраздзялення. Ім было катэгарычна адмоўлена.

Пасля атрымання падмацавання ў 00.30 баевікі пачалі штурм з ужываннем аўтаматаў, кулямётаў, гранатамёта і ручных гранат. З бліжэйшых дамоў па памежніках стралялі снайперы. Бой працягваўся паўтары гадзіны. Памежнікі адбілі тры атакі на сваё падраздзяленне і прымусілі нападнікаў адступіць. Аднак вакол аддзела памежнай службы працягваюць знаходзіцца снайперы. Падчас бою з ужываннем гранат памежнікі знішчылі дзве агнявыя кропкі, з якіх працавалі снайперы. Таксама яны пашкодзілі дарожны каток, якім нападнікі прабілі браму на тэрыторыю АСС.

Сярод памежнікаў ёсць параненыя і кантужаныя.

З мэтай адэкватнага рэагавання на рэзкае абвастрэнне становішча на ўчастку АСС «Станічна-Луганскае» аператыўна падцягнутыя памежныя рэзервы, праінфармаваныя штаб АТА, праваахоўныя органы, плануюцца сумесныя дзеянні па знішчэнні тэрарыстаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках