7 траўня 2024, aўторак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты захапілі чатыры шахты пад Луганскам

4
Тэрарысты захапілі чатыры шахты пад Луганскам

Баевікі патрабуюць выдаць ім выбухоўку.

У апошнія дні ажыццяўляюцца напады тэрарыстаў на падраздзяленні прадпрыемстваў вугальнай галіны. Паводле дадзеных Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны, 22 траўня 2014 года, узброенай групай невядомых асобаў ажыццёўлены захоп дзеючых адасобленых падраздзяленняў ПАО "Лісічансквугаль" ("Шахта ім. Д.Ф. Мельнікава", "Шахта "Навадружаўская", "Шахта "Прывільнянская", "Шахта ім. Г.Г. Капусціна") у горадзе Лісічанск Луганскай вобласці.

"У выніку здзейсненага нападу шахты часова прыпынілі вытворчую дзейнасць. Тэрарысты, пагражаючы зброяй, патрабуюць ажыццявіць выдачу выбуховых матэрыялаў. Іх дзеянні ўтрымліваюць усе прыкметы цяжкага крымінальнага злачынства", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў Мінэнерга падкрэсліваюць, што ўжо звярнуліся ў СБУ адносна прыняцця неадкладных мер рэагавання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках