7 траўня 2024, aўторак, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падарожжа ў пекла: відэа паездкі праз падпаленую тайгу ў Сібіры

16

У інтэрнэце з'явілася шакавальнае відэа з рэгістратара аўтамабіля, кіроўца якога рашыўся на паездку ў тайзе падчас моцнага пажару ў лесе.

У апісанні паказваецца, што пажар бушаваў на дарозе з іркуцкага пасёлка Шастакі ў горад Жалезнагорск. Драматычная паездка, мяркуючы па ўсім, адбылася 19 траўня, калі пра нечаканы лясны пажар у Іркуцкай вобласці паведаміла МНС.

На сайце "Вести-Иркутск" у той дзень хтосьці з карыстальнікаў пакінуў адчайнае паведамленне: "Наш пас. Шастакова можа згарэць. Мы ў пастцы, вакол нашага пасёлка, з трох бакоў, гарыць Тайга. Па чыгунцы, за кіламетр ад нас, гарыць Тайга, на Селязнёўскіх палях, у дзевяці кіламетрах ад нас, гарыць Тайга, у трыццаці кіламетрах ад нас, у г. Жалезнагорск-Ілімск, у 13-тым мікрараёне ўжо гараць дамы".

Відэа з самага пекла як нельга лепш гэта ілюструе, піша NEWSru.com.

Увага, запіс змяшчае нецэнзурную лексіку

Карыстальнікі на розных рэсурсах жыва абмяркоўваюць гэтую паездку. Адзін з самых распаўсюджаных каментароў ад расейскіх карыстальнікаў: "Прыдуркаватасць і адвага". Многія задаюцца пытаннем, ці варта было так рызыкаваць, заязджаючы ў пажар, - бо, мяркуючы па падпаленым аўтамабілі на відэа, які стаіць на абочыне (01:02), рызыка была смяротнай. Зрэшты, мэта паездкі незразумелая - магчыма, людзі спрабавалі выехаць з зоны, акружанай агнём.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках