7 траўня 2024, aўторак, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія ВНУ прыцягваюць усё больш беларускіх студэнтаў

2
Польскія ВНУ прыцягваюць усё больш беларускіх студэнтаў

Па розных праграмах у Польшчы навучаюцца каля чатырох тысяч грамадзян Беларусі.

Пасля ўкраінцаў гэта самая шматлікая група замежных студэнтаў у Польшчы.

Як паведаміла БелаПАН спецыяліст па міжнародных праектах адукацыйнага фонду «Перспектывы» (Польшча) Юлія Лысік перад адкрыццём Міжнароднага адукацыйнага кірмашу, беларускія студэнты вучацца як на польскай, так і на англійскай мове. Дарэчы, навучанне на англійскай прапануюць многія польскія ВНУ.

Лысік адзначыла, што большая частка беларусаў вучыцца за свой кошт таму, што «колькасць стыпендыяльных праграм не настолькі вялікая».

Польшча вылучае сродкі для навучання толькі на польскай мове тых замежнікаў, у якіх ёсць карта паляка. Яна падкрэсліла, што ёсць і конкурсныя стыпендыяльныя праграмы, але яны «разлічаныя на адораных студэнтаў».

Навучаюцца грамадзяне Беларусі, па дадзеных фонду, як на бакалаўрскіх, так і магістарскіх праграмах.

Кажучы пра перашкоды для навучання беларускіх студэнтаў у Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах, Лысік назвала адсутнасць фінансавых магчымасцяў і «ўнутраныя бар'еры і адчуванне складанасці самога працэсу паступлення ў ВНУ, што на самой справе не так».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках