7 траўня 2024, aўторак, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея будзе будаваць ядзерныя рэактары для Ірана

8
Расея будзе будаваць ядзерныя рэактары для Ірана

Іран можа замовіць у Расеі будаўніцтва двух новых рэактараў на Бушэрскай АЭС.

Масква плануе падпісаць у гэтым годзе кантракт з Іранам на будаўніцтва двух новых ядзерных рэактараў на Бушэрскай атамнай электрастанцыі (Іран). У рамках угоды колькасць будаўніцтва новых рэактараў у ісламскай дзяржаве можа вырасці да васьмі аб'ектаў, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу, знаёмую з перамовамі, піша "Корреспондент".

"Расея ды Іран могуць падпісаць міжурадавае пагадненне ў гэтым годзе на будаўніцтва ад чатырох да васьмі ядзерных рэактараў, і, паводле дамовы, будзе падпісаны кантракт на будаўніцтва першых двух рэактараў, як дадатак да Бушэрскай АЭС", - сказала крыніца. Адзіную, што дзейнічае ў Іране, Бушэрскую АЭС пабудавала Расея.

Расейская дзяржкампанія Расатам раней заявіла, што вядзе перамовы з Іранам аб патэнцыйным будаўніцтве яшчэ некалькіх рэактараў, але пры гэтым яна не паведаміла падрабязнасцяў.

На гэты момант незразумела, якім чынам гэта можа паўплываць на перамовы шасці сусветных дзяржаў з Іранам аб вырашэнні спрэчных пытанняў у яго ядзернай праграме. Іран усяляк адмаўляўся выконваць патрабаванні скарачэння яго магутнасцяў узбагачэння ўрану, спасылаючыся на планы будаўніцтва новай сеткі атамных электрастанцый.

Заходнія краіны хочуць дамагчыся падпісання ўсялякага трывалага пагаднення з Іранам, каб адкінуць падазрэнні што да таго, што ён можа стварыць ядзерную зброю шляхам узбагачэння ўрану. У сваю чаргу, Іран адмаўляе такія намеры. Чарговы этап перамоваў скончыўся на мінулым тыдні з невялікай доляй прагрэсу, яны адновяцца ў Вене ў чэрвені.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках