7 траўня 2024, aўторак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Кіевам прайшлі вучэнні Нацыянальнай гвардыі

7
Пад Кіевам прайшлі вучэнні Нацыянальнай гвардыі

На палігоне ў Новых Петрыўцах прайшлі планавыя вучэнні другога рэзервовага батальёна Нацгвардыі.

На вучэннях прысутнічаў прэм'ер-міністр Арсеній Яцэнюк, міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, прадстаўнікі камандавання ўзброеных сіл.

Байцы адпрацавалі шэраг заданняў, у прыватнасці дзеянні што да затрымання ўзброеных злачынцаў, вызвалення закладнікаў, абароны ад нападу тэрарыстаў, дзеянні асабовага складу КПП падчас надгляду аўтатранспарту. Адпрацоўваліся таксама практыкаванні стральбы, прыёмы рукапашнага бою, элементы курсаў дрэсуры службовых сабак.

Прэм'ер-міністр Арсеній Яцэнюк перадаў байцам сучасныя сродкі спецсувязі, бронекамізэлькі розных ступеняў абароны і каскі. Кіраўнік урада падкрэсліў, што войска і Нацгвардыя забяспечваюцца неабходным у хуткім тэмпе, бо "23 гады нічога не куплялася": "Тое, што было два месяцы таму і сёння - гэта зусім розныя рэчы".

Прэм'ер-міністр таксама выказаў спачуванні сем'ям загінулых падчас контртэрарыстычнай аперацыі і запэўніў, што краіна не забудзе сваіх герояў і будзе дапамагаць іх сем'ям.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках