5 траўня 2024, Нядзеля, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З касмадрома Плясецк запушчаны блок расейскіх сакрэтных спадарожнікаў

13
З касмадрома Плясецк запушчаны блок расейскіх сакрэтных спадарожнікаў

Расейскія вайскоўцы запусцілі на арбіту Зямлі некалькі ваенных спадарожнікаў з касмадрома Плясецк.

Старт быў ажыццёўлены з касмадрома Плясецк 23 траўня ў 09:27 па маскоўскім часе (08:27 па Менску) баявым разлікам войскаў Ваенна-касмічнай абароны. Праз тры хвіліны разгонный блок "Брыз-КМ" з блокам спадарожнікаў ваеннага прызначэння аддзяліўся ад ракеты-носьбіта, дасягнуўшы прамежкавай арбіты. Разліковы час вывядзення касмічных апаратаў на мэтавую арбіту - 11:12 па маскоўскім часе, паведаміў РІА "Новости" прадстаўнік ВКА Аляксей Залатухін.

Ніякіх няштатных сітуацый пакуль не ўзнікла, адзначаюць у ВКА. Запускам кіраваў камандуючы войскамі ВКА генерал-лейтэнант Аляксандр Галаўко. Маса блока з трох касмічных апаратаў - прыкладна 950 кг. "Брыз-КМ" павінен вывесці іх на мэтавую арбіту з вышынёй у апагеі прыкладна 1500 км, удакладняе "Інтэрфакс". Прызначэнне спадарожнікаў вайскоўцы трымаюць у сакрэце.

"Рокат" пасля аддзялення разгоннага блока прынялі на кіраванне наземныя сродкі Галоўнага выпрабавальнага касмічнага цэнтра ім. Г.С. Цітова. Падзенне частак ракеты чакаецца ў акваторыі Баранцавага мора (1-я ступень, галаўны абцякальнік), а таксама ў акваторыі Паўночнага Ледавітага акіяна (2-я ступень), паведаміла крыніца "Інтэрфакса" ў ракетна-касмічнай галіне.

Ракета-носьбіт "Рокат" створаная на базе міжкантынентальнай балістычнай ракеты РС-18, якая здымаецца з узбраення, у рамках канверсійнай праграмы. Прадпрыемства-вытворца - касмічны цэнтр імя М.В.Хрунічава. Першы пуск "Роката" з Плясецка адбыўся ў траўні 2000 года. Усяго з тых часоў быў праведзены 21 пуск.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках