4 траўня 2024, Субота, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рагачове на базе РАЙПО адбылася ўцечка аміяку

6

Уначы ў Рагачове ліквідавалі ўцечку аміяку.

23 траўня ноччу на цэнтры аператыўнага ўпраўлення Рагачоўскага падраздзялення МНС спрацаваў аўтаматычны праграмны комплекс, які паведамляе пра з'яўленне аміяку на базе РАЙПО. Адначасова з гэтым паступіў званок па прамой лініі ад дыспетчара гэтай базы, з паведамленнем аб разгерметызацыі радыятара з выхадам аміяку ў халадзільнай камеры №3.

Да месца аварыі былі накіраваныя падраздзяленні МНС, якія ўключаюць службу хімічнай і радыяцыйнай абароны, спецыялісты абласнога ўпраўлення МНС.

Фото: МЧС

У выніку абвальвання пліт перакрыцця адбылося пашкоджанне трубаправода, з прычыны чаго адбыўся выхад аміяку.

Машыністы халадзільнай устаноўкі, якія ўваходзяць у склад дзяжурнай змены прадпрыемства, у сродках індывідуальнай абароны перакрылі засаўкі ў сістэме. Ратавальнікі ўстанавілі магістральныя рукаўныя лініі, зладзілі загараджальныя вадзяныя заслоны пры дапамозе перфараваных рукаўных лiнiй і аблажылі воблака аміяку. Колькасць аміяку, які выйшаў з устаноўкі не перавысіла 300 кг, паведамляе прэс-служба МНС.

Аператыўныя дзеянні персаналу і падраздзяленняў МНС дазволілі не дапусціць выхаду значнага аб'ёму небяспечнага рэчыва за межы халадзільнай камеры. Замеры ў памяшканні халадзільнай камеры выявілі падчас працы перавышэнне дапушчальнай канцэнтрацыі (ГДК) у 2 разы, на вуліцы перавышэнняў ГДК не зафіксавана.

Фото: МЧС
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках