5 траўня 2024, Нядзеля, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус у офісе «Яндэкс. Грошы»

8
Ператрус у офісе «Яндэкс. Грошы»

У маскоўскім офісе кампаніі «Яндэкс. Грошы» праводзяцца следчыя дзеянні.

Пра гэта «Ленте.Ру» паведаміла крыніца, блізкая да кампаніі.

Па інфармацыі «Інтэрфакса», следчыя дзеянні праводзяцца ў межах крымінальнай справы аб нібыта махлярстве на выбарах мэра Масквы ў 2013 годзе. Крыніца агенцтва заявіла, што ператрусы «праводзяцца па некалькіх адрасах, у тым ліку ў офісе «Яндэкс. Грошы».

У пятніцу раніцай стала вядома пра ператрусы ў трох прыхільнікаў апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Уладзімір Маркін, ператрусы праводзяцца ў рамках справы аб фінансаванні выбарчай кампаніі Навальнага на выбарах мэра Масквы.

Следчыя дзеянні прайшлі ў дэпутата савета дэпутатаў раёна Зюзіна Масквы Канстанціна Янкаўскаса і прадпрымальнікаў Мікалая Ляскіна і Уладзіміра Ашуркова.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках