5 траўня 2024, Нядзеля, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты атакавалі памежатрад у Луганскай вобласці

7
Тэрарысты атакавалі памежатрад у Луганскай вобласці

Тэрарысты зноў атакавалі памежны атрад "Станічна-Луганскае", які падвергнуўся штурму суткамі раней.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпамежслужбы Украіны.

Паводле дадзеных ведамства, каля 21:00 22 траўня ў аддзел памежнай службы "Станічна-Луганскае" Луганскага атрада, які напярэдадні быў атакаваны ўзброенай групай невядомых асобаў, зноў пад'ехалі некалькі дзесяткаў узброеных людзей, якія заблакавалі выезд з падраздзялення і дэманстратыўна пачалі падрыхтоўку да чарговага штурму.

"У сваю чаргу асабісты склад памежнага падраздзялення таксама быў прыведзены ў стан баявой гатоўнасці і заняў агнявыя пазіцыі, якія былі больш жорсткімі пасля апошняй атакі. Пазіцыйная дэманстрацыя гатоўнасці да актыўных дзеянняў доўжылася некалькі гадзін. Каля 4:00 23 траўня невядомыя асобы адмовіліся ад сваіх намераў і знялі аблогу з падраздзялення", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што 21 траўня тэрарысты таксама штурмавалі шэраг памежатрадаў у Луганскай вобласці, у тым ліку "Станічна-Луганскае".

Фота: AP

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках