5 траўня 2024, Нядзеля, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Праца на такіх рынках, як Расея, выклікае непакой

8
Макей: Праца на такіх рынках, як Расея, выклікае непакой

Міністр замежных спраў Беларусі заклікаў беларускіх дыпламатаў актывізаваць працу ў Расеі і іншых краінах СНД.

На гэта Уладзімір Макей звярнуў увагу на пашыранай нарадзе з дарадцамі па гандлёва-эканамічных пытаннях замежных устаноў, акрэдытаваных у краінах СНД, Афрыцы і Амерыцы, якая праходзіць сёння ў Менску, перадае БелТА.

"Турботу выклікае наша сумесная праца на такіх рынках, як Расея, іншыя краіны СНД, а таксама некаторыя краіны Афрыкі і Амерыкі. У сувязі з гэтым на працягу гэтага тыдня нашы гандлёвыя дарадцы працавалі, шукалі магчымыя шляхі для выхаду на запланаваныя паказчыкі", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Міністр нагадаў, што асноўнай мэтай Праграмы дзейнасці ўрада Беларусі на 2011-2015 гады і Нацыянальнай праграмы развіцця экспарту на 2011-2015 гады ў частцы, што тычыцца знешнеэканамічнай дзейнасці, з'яўляецца дасягненне станоўчага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў 2015 годзе ў памеры $500 млн.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што другі год запар экспарт беларускай прадукцыі зніжаецца. Так, у 2013 годзе экспарт тавараў і паслуг знізіўся не толькі ў параўнанні з узроўнем 2012-га, але нават і з узроўнем 2011-га.

"Разлікі паказваюць, што дасягненне мэтавага параметру Нацыянальнай праграмы развіцця экспарту магчыма пры забеспячэнні росту ў 2014-2015 гадах не менш, чым на 23% штогод, што амаль у тры разы перавышае ўстаноўленае заданне па бягучым годзе", - адзначыў Уладзімір Макей.

У сувязі з гэтым у Міністэрстве замежных спраў вярнуліся да практыкі правядзення сустрэч з прадстаўнікамі замежных устаноў Беларусі, якія курыруюць пытанні развіцця знешнегандлёвай дзейнасці і прыцягнення замежных інвестыцый.

"Мы вярнуліся да гэтага, адчуваючы неабходнасць непасрэднага абмену думкамі і падсілкоўвання нашых замежных устаноў канцэнтраванай інфармацыяй аб рэаліях і праблемах у галіновым пытанні", - растлумачыў міністр.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках