5 траўня 2024, Нядзеля, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя баевікі атакавалі аддзяленне міліцыі пад Днепрапятроўскам

3

Здзейснены напад на некалькі офісаў, сярод параненых - дэпутат гарсавета.

У Днепрапятроўскай вобласці 50 мужчын, якія назваліся спачатку прадстаўнікамі Правага сектара, а затым - супрацоўнікамі спецпадраздзялення «Днепр-1», заблакавалі Першатравенскі гараддзел міліцыі, пасля чаго паехалі да аднапавярховага дома па вул. Камсамольская, дзе разграмілі некалькі офісаў і нанеслі цяжкія пабоі 4 грамадзянам. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУ МУС Днепрапятроўскай вобласці.

Каля 16:30 у гараддзел міліцыі пад'ехалі 10 аўтамабіляў замежнай вытворчасці, з якіх выйшлі каля 50 узброеных мужчын у камуфляжнай форме ў чорных шапках з прарэзамі для вачэй. Мужчыны паведамілі, што яны праводзяць адпрацоўкі г. Першатравенск па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў. Яны заблакавалі будынак гараддзела, тым самым перашкаджаючы ўваходу і выхаду з яго работнікаў міліцыі і грамадзян.

Праз некаторы час нападнікі з'ехалі ў будынак, у якім знаходзяцца офісы дзяржаўных устаноў і прыватных прадпрыемстваў. Трапіўшы ўнутр, невядомыя адкрыта завалодалі маёмасцю гэтых арганізацый - бланкамі, пячаткамі, іншымі дакументамі, офіснай кампутарнай тэхнікай і асабістай маёмасцю людзей, якія там працуюць.

Поўны пералік выкрадзенага і сума шкоды пакуль яшчэ ўстанаўліваецца. Падчас рабавання яны нанеслі цялесныя пашкоджанні рознага цяжару 4 мужчынам, сярод якіх - дэпутат гарадскога савета. Двух закладнікаў пасадзілі ў свае аўтамабілі і аўтамабілі, якія належаць аднаму з пацярпелых, і вывезлі іх у невядомым кірунку. Пасля пацярпелых знайшлі на ўскраіне горада і накіравалі ў бальніцу, а нападнікі з'ехалі ў невядомым кірунку.

Па дадзеным факце ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў унесеныя звесткі папярэдняй прававой кваліфікацыі па ч. 4 арт. 296 (хуліганства), ч. 1 арт. 122 (наўмыснае сярэдняй цяжкасці цялеснае пашкоджанне), ч. 1 арт. 121 (наўмыснае цяжкае цялеснае пашкоджанне), ч. 2 арт. 357 (выкраданне, прысваенне, вымагальніцтва дакументаў, штампаў, пячатак, завалоданне імі шляхам махлярства або злоўжывання службовым становішчам або іх пашкоджанне), ч. 3 арт. 187 (разбой) Крымінальнага кодэкса Украіны. Працягваецца дасудовае следства.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках