2 траўня 2024, Чацвер, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Вайновіч: Калі Пуцін не спыніцца, усё скончыцца гарамі трупаў

19
Уладзімір Вайновіч: Калі Пуцін не спыніцца, усё скончыцца гарамі трупаў

Вядомы расейскі пісьменнік і грамадскі дзеяч асудзіў агрэсію Крамля ва Украіне.

У інтэрв'ю «Радио Свобода» Уладзімір Вайновіч выказаўся пра людзей, якія ўхваляюць ранейшыя злачынствы супраць уласнага народа і заахвочваюць новыя.

«Мне даўно неяк карцела, але цяпер проста, калі я паслухаў, паглядзеў усе гэтыя ток-шоў, якія ў Салаўёва, у Мамантава, Кісялёва «Известия», калі я паглядзеў, паслухаў, яны хоць раней для прыстойнасці хоць бы запрашалі які-небудзь іншы бок, які заўсёды прайграваў, - кажа Уладзімір Вайновіч. - Таму што заўсёды была перавага на баку тых, якім Сталін падабаецца, наогул падабаецца такі спосаб праўлення краінай. Цяпер ужо нават у апошні час, паколькі пытанне стала вельмі вострым, то толькі аднаго тыпу людзей. Я гляджу і проста дзіўлюся: яны хлусяць, яны ўсе ведаюць, што яны хлусяць. Яны хлусяць адзін аднаму ў вочы, яны адзін аднаго падтрымліваюць, адзін аднаму падтакваюць. Акрамя таго, яны самі не ведаюць, што кажуць. Напрыклад, пра Украіну кажуць: гэта братэрскі народ, мы прыйдзем на дапамогу. У гэты ж час другі тут жа кажа: ніякага братэрскага народа няма, Украіна - гэта наогул не краіна, украінцы не народ».

Пісьменнік звярнуў увагу на супярэчлівыя заявы расейскіх палітыкаў, якія адначасова называюць украінцаў «братэрскім народам» і прапануюць падзяліць іх краіну паміж суседзямі.

«Тут жа кажуць, што наогул возьмем усю Украіну, не кажучы пра Данецк і Луганск - гэта само сабой, возьмем усю да самага Львова, - нагадаў ён. - Жырыноўскі яшчэ абяцаў палякам аддаць частку Украіны. Так што такая любоў дзіўная. Я паглядзеў, я зразумеў, паколькі тое, што пачалося, я спадзяюся, што неяк абыйдзецца больш-менш. Ужо не абыдзецца, Расея нанесла сама сабе вялікія страты. Я проста заклікаю, я разумею, што няма чаго заклікаць да здаровага сэнсу або да сумлення, яшчэ да чагосьці, але здаровы сэнс вось які: добра, вам абыякавы лёс Украіны, пра сваю краіну падумайце. Калі вы ўцягваеце, а была рызыка, што мы ўцягваемся ў вялікую вайну, і больш за тое, уцягваем увесь свет практычна, таму што запахла трэцяй сусветнай вайной. Людзі сталі гаварыць пра гэта. Я падумаў: не могуць жа людзі, якія... Яшчэ шапказакідальніцкі настрой, які ахапіў народныя масы. Кажуць, я не ведаю, наколькі гэта праўда, Пуціна 86% падтрымліваюць. Я думаю, што гэты адсотак павінен быў непазбежна ўпасці, я думаю, што ён яшчэ зваліцца».

Уладзімір Вайновіч лічыць, што прыхільнікаў аб'яднання часткі Украіны з Расеяй чакае расчараванне.

«Таму што, я думаю, што Расея не возьме Луганск і Данецк і тамтэйшыя «змагары за свабоду» вельмі пакрыўдзяцца на Расею і расчаруюцца і ў прэзідэнце Пуціне, - кажа ён. - Акрамя таго, і з гэтага боку расчараванне будзе. Таму што ў нас вельмі шмат хто хоча: давай Данецк, Луганск.

Калі ўлада наша не пойдзе на гэта, то тут будзе вялікае расчараванне, там будзе вялікае расчараванне і бессэнсоўная ўся гэтая валтузня, якая была. Бессэнсоўная, але, тым не менш, яна скончыцца ў любым выпадку гарой трупаў».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках