5 траўня 2024, Нядзеля, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Расею ў Крыме чакае джыхад

8
Gazeta Wyborcza: Расею ў Крыме чакае джыхад

Крэмль усё больш заганяе сябе ў балота, з якога немагчыма выбрацца.

Ва Уладзіміра Пуціна так і не атрымалася падняць народнага паўстання на ўсходзе і поўдні Украіны. Як і 10 гадоў таму падчас «Аранжавай рэвалюцыі», Пуцін і яго дарадцы заявілі, што людзі на Майдане ў Кіеве стаяць тыднямі, таму што іх «натхняе ЦВУ». І вырашылі, што раз так, то яны «натхняць» блізкі да Расеі Данбас і нават Адэсу, і ва Украіне будзе не адзін, а некалькі aнтымайданаў, піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Але ім не ўдалося. Кажучы высакамоўна, калі на Майдане ў Кіеве нарадзіўся новы ўкраінскі народ, які прагне дэмакратыі, то ў Данецку, Луганску і Марыупалі, як не было рускага народа, так яго і няма. Нягледзячы на ўбухванне мільёнаў даляраў у «народ Данбаса», дыверсанты і сепаратысты змаглі заняць толькі два сярэдняй велічыні гарады і адміністрацыйныя будынкі ў некалькіх невялікіх гарадах.

Як у такой сітуацыі вырашыцца на ўварванне ў рэгіён, блізкі па памерах і шчыльнасці насельніцтва да польскай Сілезіі? Данбас - гэта адзіная пасля страты Крыма частка Украіны, якая патрабуе як сацыяльных, так і эканамічных датацый у нерэнтабельныя шахты. Арганізацыя беспарадкаў і хваляванняў каштуе мільёны, а вось утрыманне ўсяго стратнага рэгіёну - ужо мільярды, не кажучы пра незадаволенасць і нежаданне яго жыхароў.

Да страт Крамля ва Украіне варта дадаць абурэнне Захаду, санкцыі якога пакуль што, можа, не вельмі балючыя, затое фінансавыя рынкі ўжо жорстка пакаралі Пуціна. Маскоўскія біржы ўпалі ў пачатку крымскай авантуры на 20-30% і не вярнуліся да ранейшых паказчыкаў.

Але Пуціну гэтага, здаецца, мала, і таму ён рыхтуе сабе чарговы джыхад. На гэты раз у Крыме. Замест таго, каб зрабіць некалькі дружалюбных жэстаў, ён кінуўся на крымскіх татараў з тыповымі савецкімі рэпрэсіямі. Але ўжо чуваць заклікі радыкальных імамаў...

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках