5 траўня 2024, Нядзеля, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка адмовіўся дэбатаваць з Цімашэнка

6
Парашэнка адмовіўся дэбатаваць з Цімашэнка

Прычынай такога кроку названы "шчыльны графік сустрэч".

Кандыдат у Прэзідэнты Пётр Парашэнка паведаміў, што не будзе браць удзел у праграме "Шустер LIVE" у пятніцу, 23 траўня.

Прычынай такога кроку названы "шчыльны графік сустрэч, запланаваных на гэты дзень" - зносіны з людзьмі ў рэгіёнах, сустрэчы з міністрамі замежных спраў Даніі і Нарвегіі, а таксама з кіраўніком прадстаўніцтва ЕЗ ва Украіне Янам Тамбінскім, піша lb.ua.

У прэс-службе кандыдата заявілі, што Парашэнка ўдзячны студыі Савіка Шустэра за запрашэнне і скарыстаецца ім у іншы раз.

Напярэдадні кандыдат у Прэзідэнты Юлія Цімашэнка заявіла, што настойвае на правядзенні дэбатаў з Пятром Парашэнкам.

Па выніках лёсавання 23 траўня ў праекце "Нацыянальныя дэбаты" на Першым нацыянальным тэлеканале павінны дэбатаваць Юлія Цімашэнка, Сяргей Цігіпка і Валерый Канавалюк.

Нагадаем, на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 25 траўня гэтага года, Пятра Парашэнку гатовыя падтрымаць 34% апытаных рэспандэнтаў. Другую пазіцыю займае Юлія Цімашэнка - 6,5%, а трэцюю Сяргей Цігіпка - 5,8%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках