5 траўня 2024, Нядзеля, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зазывае ў Беларусь еўрапейскіх бізнесменаў

13
Лукашэнка зазывае ў Беларусь еўрапейскіх бізнесменаў

Кіраўнік сустрэўся з прадстаўнікамі швейцарскага бізнесу.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, ён "запрасіў прадстаўнікоў еўрапейскіх дзелавых колаў да рэалізацыі інвестпраектаў у Беларусі". Кіраўнік назваў прыцягненне замежных інвестыцый на базе самых сучасных тэхналогій адным з найважнейшых напрамкаў эканамічнай палітыкі беларускай дзяржавы. "У нас ёсць шмат перспектыўных інвестыцыйных праектаў, якія мы зацікаўленыя рэалізоўваць з удзелам замежнага капіталу", - заявіў ён.

Кіраўнік выказаў надзею на тое, што сённяшняя сустрэча выльецца ў новыя канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі з партнёрамі са Швейцарыі, Германіі, Польшчы і іншых краін.

Лукашэнка адзначыў паспяховую працу ў Беларусі кампаніі "Штадлер Рэйл Груп", гендырэктар якой Петэр Шпулер узначальвае цяперашнюю дэлегацыю дзелавых колаў Швейцарыі. Паводле яго слоў, усяго каля двух гадоў спатрэбілася для таго, каб практычна з нуля пабудаваць у Фаніпалі (пад Менскам) адзін з самых сучасных на тэрыторыі СНД заводаў па выпуску чыгуначнага пасажырскага транспарту.

"Нядаўна я падпісаў указ, у адпаведнасці з якім Фаніпалю надаецца статус горада-спадарожніка Менска. Я ўпэўнены, што гэты факт пазітыўна адаб'ецца і на нашай з вамі агульнай справе", - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да Шпулера.

Візіт у Беларусь прадстаўнікоў швейцарскага бізнесу праходзіць з 22 па 26 траўня. Практычна ўсе члены дэлегацыі ўваходзяць у склад савета дырэктараў, а таксама назіральнага і выканаўчага саветаў дырэктараў кампаніі "Штадлер Рэйл Груп".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках