5 траўня 2024, Нядзеля, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірландыя і Чэхія галасуюць на выбарах у Еўрапарламент (Відэа)

1

У пятніцу дзве краіны ЕЗ - Ірландыя і Чэхія - галасуюць на выбарах у Еўрапарламент, вышэйшы заканадаўчы орган Еўрапейскага звяза.

У гэтым годзе ў Парламенце 751 месца, з якіх у Ірландыі - 11, а ў Чэхіі - 21.

У 28 краінах Еўропы ў галасаванні могуць узяць удзел 388 мільёнаў выбаршчыкаў, але толькі ў чатырох краінах ЕЗ галасаванне абавязковае - у Бельгіі, Грэцыі, Люксембургу і на Кіпры, перадае Euronews.

У Чэшскай Рэспубліцы выбары ў Еўрапарламент будуць доўжыцца два дні, у пятніцу і суботу.

У чацвер на выбарах у Еўрапарламент ужо прагаласавалі выбаршчыкі Вялікабрытаніі і Нідэрландаў. У Нідэрландах нечакана нізкую колькасць галасоў атрымала ўльтра-правая Партыя Свабоды. Яе лідар, еўраскептык Герт Вілдэрс вядомы сваімі нацыяналістычнымі поглядамі. На выбарах пяць гадоў таму партыя Вільдэрса атрымала амаль 17% галасоў выбаршчыкаў, у гэты раз за яе прагаласавалі крыху больш за 12%.

Агульныя вынікі выбараў будуць абвешчаныя вечарам у нядзелю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках