5 траўня 2024, Нядзеля, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы змогуць прагаласаваць у Менску і Брэсце

4
Украінцы змогуць прагаласаваць у Менску і Брэсце

Выбарчыя ўчасткі па выбарах прэзідэнта Украіны 25 траўня будуць адкрытыя ва ўкраінскай амбасадзе ў Менску і генконсульстве ў Брэсце.

Участкі для галасавання будуць працаваць з 8 да 20 гадзін. На ўчастку ў Менску могуць галасаваць грамадзяне Украіны, якія пражываюць на тэрыторыі Менска, Віцебскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласцей. Мяркуецца, што тут змогуць прагаласаваць 7000 выбаршчыкаў. На тэрыторыі консульства ў Брэсце галасуюць жыхары Брэсцкай і Гродзенскай вобласці - каля 5 тысяч уключаныя ў спісы, піша БелаПАН.

У дзень выбараў галасаванне будзе праходзіць па замежных пашпартах грамадзян Украіны, таксама неабходна быць уключаным у спіс выбаршчыкаў.

Нагадаем, на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 25 траўня гэтага года, Пятра Парашэнку гатовыя падтрымаць 34% апытаных рэспандэнтаў. Другую пазіцыю займае Юлія Цімашэнка - 6,5%, а трэцюю Сяргей Цігіпка - 5,8% .

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках