5 траўня 2024, Нядзеля, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў не верыць, што прынц Чарльз параўнаў Пуціна з Гітлерам

31
Пяскоў не верыць, што прынц Чарльз параўнаў Пуціна з Гітлерам

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў не верыць, што прынц Чарльз мог зрабіць абразлівае выказванне на адрас Уладзіміра Пуціна, бо гэта было б "гістарычным невуцтвам".

"Асабіста я не магу паверыць, што прынц Чарльз мог сказаць такое, бо падобнае выказванне можна растлумачыць гістарычным невуцтвам. Інакш манархавая асоба такое выказванне дапусціць бы не магла", - сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне "Інтэрфакса" "на палях" Пецярбургскага эканамічнага міжнароднага форуму ў пятніцу.

"Часовая кан'юнктура можа быць са знакам мінус ці са знакам плюс, але ў двухбаковым плане Расея і Брытанія ўсё ж такі імкнуцца да партнёрства ў стасунках. Стасункі маюць высокі патэнцыял. У гэтых умовах не магу паверыць...", - растлумачыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.

Падчас візіту ў Канаду прынц Чарльз рэзка выказаўся на тэму далучэння Крыма да Расеі, заявіўшы, што палітыка Пуціна нагадвае дзеяньні Адольфа Гітлера. Такая заява, як паведамляла The Daily Mail, была зробленая ў прыватнай размове з 87-гадовай Мэрыэн Фергюсан, валанцёрам канадскага музея іміграцыі ў Галіфаксе, якая страціла падчас Халакоста ўсіх сваіх родных.

Брытанскі МЗС адмовіўся каментаваць прыватныя размовы прынца Чарльза.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках