5 траўня 2024, Нядзеля, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рускі Forbes назваў Менск лепшым горадам для бізнесу ў былым СССР

11
Рускі Forbes назваў Менск лепшым горадам для бізнесу ў былым СССР

Сярод пераваг беларускай сталіцы, па меркаванні выдання, - рускамоўнасць і адсутнасць межаў з Расеяй.

«У Менску руская мова зраўняная ў правах з беларускай, адсутнічаюць межы з Расеяй. Акрамя таго, у рэйтынгу Сусветнага банка Doing Business Беларусь займае 63-е месца, а Расея, напрыклад, 92», - адзначаюць даследнікі. На другім месцы ў рэйтынгу Forbes знаходзіцца Талін, на трэцім - Вільня. Алма-Ата і Астана размясціліся на чацвёртым і пятым месцах адпаведна, піша БелТА.

Рэйтынг камфортных для вядзення бізнесу гарадоў былога СССР Forbes склаў упершыню. Для аналізу браліся сталіцы і гарады з насельніцтвам каля 1 млн чалавек. Дадзеныя разбіваліся на катэгорыі, інфармацыя ў кожнай была сабраная па шэрагу параметраў.

Сярод іх, напрыклад, «Багацце» (ВРП на душу насельніцтва; сярэдні заробак па горадзе; колькасць рэстаранаў «Макдональдс»; пранікненне мабільнай сувязі і інтэрнэту), «Інфраструктура» (адзнака складанасці атрымання пакета дакументаў на будаўніцтва і падключэнне да сетак ад Doing Business; колькасць рэйсаў, якія штодня абслугоўваюцца аэрапортамі горада, усяго і ў/з Расеі; стаўкі арэнды ў бізнес-цэнтрах класа А), «Працоўныя рэсурсы» (узровень беспрацоўя ў горадзе; прадукцыйнасць працы), «Фінансавая сістэма» (суадносіны выдадзеных крэдытаў да ВУП краіны), «Падаткі» (сукупная падатковая нагрузка на прадпрыемства), «Бяспека» (індэкс міралюбнасці грамадзян краіны; колькасць злачынстваў на 1000 жыхароў; індэкс успрымання карупцыі ад Transparency International; рызыка ўзброеных сутыкненняў).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках