5 траўня 2024, Нядзеля, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога віцэ-прэм'ера Украіны абвясцілі ў вышук

Былога віцэ-прэм'ера Украіны абвясцілі ў вышук

Галоўная следчая ўправа Генеральнай пракуратуры Украіны абвясціла ў вышук Сяргея Арбузава.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўстановы.

Генпракуратура Украіны пачала дасудовае расследаванне паводле факту злоўжывання службовым становішчам службовымі асобамі Нацыянальнага банка Украіны пры стварэнні тэлеканала "Банкавая тэлевізія". Былому старшыню НБУ Сяргею Арбузаву паведамлена аб падазрэнні паводле ч.5 арт.191 (прысваенне, растрата маёмасці або завалоданне ёю шляхам злоўжывання службовым становішчам) Крымінальнага кодэкса Украіны. Таксама правяраецца дачыненне іншых службовых асоб Нацбанка да ўчынення злачынстваў.

Раней Генпракуратура заявіла, што ў чэрвені 2011 года кіраўніцтва НБУ прыняло пастанову аб стварэнні тэлевізійнага канала (таварыства з абмежаванай адказнасцю "Банкавая тэлевізія"), які павінен асвятляць дзейнасць установы за кошт НБУ з статутным фондам 10 млн грн. Пры гэтым на працягу 2011-2012 гадоў выдаліся значныя сродкі з Дзяржаўнага бюджэту - больш за 117 млн грн. для забеспячэння функцыянавання тэлеканала, якія накіроўваліся на закупку абсталявання, выкананне паслуг.

Архіўнае фота Укрінформ

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках