5 траўня 2024, Нядзеля, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік шпіталя МУС распавёў праўду пра ОМОН

63
Супрацоўнік шпіталя МУС распавёў праўду пра ОМОН

Праз тры з паловай гады пасля разгону Плошчы чытач charter97.org наважыў распавесці шакавальныя падрабязнасці.

Ён падкрэсліў, што спецвайскоўцы збівалі дэманстрантаў з такой моцай, што ламалі пальцы нават сабе.

«На момант Плошчы 2010 года мой знаёмец працаваў у шпіталі МУС. За тыдзень да падзей прыйшоў загад прыцягнуць да дзяжурства 19 снежня больш медперсаналу. Пасля разгону акцыі пратэсту ў шпіталь было дастаўлена блізу 20 міліцыянтаў. Самай цяжкай траўмай у тых, хто звярнуўся, быў пералом вялікага пальца правай нагі. Медперсанал казаў, што амонавец зламаў яго сабе ў экстазе збівання нагамі мітынгоўцаў. Астатняе - ранкі ад падзенняў. Варта адзначыць, што супрацоўнікі міліцыі валодаюць волатаўскім здароўем, бо раніцамі смеццевыя скрыні на тэрыторыі шпіталя перапоўненыя бутэлькамі з-пад гарэлкі», - распавёў ён.

Нагадаем, 19 снежня 2010 года ў Менску дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў. Але мірны пратэст быў жорстка здушаны міліцыяй і ўнутранымі войскамі. Больш за 700 чалавек былі кінутыя за краты, дзясяткі збітых патрапілі ў шпіталі. У дачыненні да дзясяткаў лідэраў і актывістаў апазіцыі, у тым ліку супраць кандыдатаў у прэзідэнты, распачалі крымінальныя справы, шмат хто з іх трапіў у турмы на тэрмін ад двух да шасці гадоў. Тысячы беларусаў былі вымушаныя пакінуць радзіму, асцерагаючыся крымінальнага пераследу.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках