5 траўня 2024, Нядзеля, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На станцыю «Малінаўка» з'ездзіў пробны цягнік

17
На станцыю «Малінаўка» з'ездзіў пробны цягнік

На працягу аднога-двух тыдняў спецыялісты абяцаюць адкрыць станцыю для пасажыраў.

- Даслоўна некалькі гадзін таму па новай лініі на станцыю метро «Малінаўка» адправіўся пробны цягнік, - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» прэс-сакратар менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін. - Пасажырамі цягніка стала кіраўніцтва метрапалітэна на чале з начальнікаў Расціславам Юрэнем, а таксама спецыялісты «Метрабуду» і «Метрапраекту». Цягнік праехаў без здарэнняў. Цяпер будзе ажыццяўляцца ліквідацыя хібаў, і неўзабаве станцыя «Малінаўка» прыме сваіх першых пасажыраў. Думаю, можна казаць пра тэрміны парадку аднога-двух тыдняў.

Нагадаем, адкрыццё метро павінна было адбыцца 8 траўня, але яго перанеслі. Пазней старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька сказаў, што станцыя метро «Малінаўка» будзе адкрытая бліжэйшымі тыднямі.

- Там ёсць адно пытанне - вада ў тунэлях. Каб яго развязаць, трэба час. У астатнім станцыя цалкам гатовая, усё абсталяванне і сістэмы змантаваныя. З 162 памяшканняў станцыі КУП «Мінскі метрапалітэн» прынятыя ўжо блізу ста, а на наступным тыдні будуць прынятыя ўсе, - сказаў Мікалай Ладуцька.

Фота: minsk-metro.net

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках