2 траўня 2024, Чацвер, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталы прадстаўнік Украіны ў ААН: Расея спрабуе сарваць выбары

3
Сталы прадстаўнік Украіны ў ААН: Расея спрабуе сарваць выбары

Пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН Юрый Сяргееў абвінаваціў Расею ў спробах сарваць прэзідэнцкія выбары 25 траўня.

Украінскі дыпламат запатрабаваў ад Масквы спыніць практыку правакацый і выконваць Жэнеўскія пагадненні, паведамляе Радыё Свабода.

«Мы заклікаем міжнародную супольнасць аб'ектыўна ацаніць працэс аднаўлення ўзаемаразумення і бяспекі ў нашай краіне, не прытрымлівацца расейскай прапагандысцкай хлусні і прыняць усе неабходныя меры ў дачыненні да расейскага кіраўніцтва, каб спыніць агрэсара і не дазволіць яму парушыць права ўкраінскага народа свабодна галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах 25 траўня», – сказаў Сяргееў ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

«Мы катэгарычна патрабуем ад Расейскай Федэрацыі спыніць практыку правакацый нестабільнасці, адвесці войскі ад украінскіх межаў і выконваць абавязанні, узятыя ў рамках Жэнеўскага пагаднення», – дадаў сталы прадстаўнік Украіны ў ААН.

Паводле яго слоў, Расея «працягвае цынічна дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне».

Украінскі дыпламат мяркуе, што правядзенне Расеяй вайсковых вучэнняў на ўкраінскай мяжы ў дзень прэзідэнцкіх выбараў сведчыць пра «рэалізацыі доўгіх намаганняў Расіі і далей дэстабілізаваць сітуацыю на ўсходзе Украіны, роўна як і аказваць ціск на ўкраінскі народ».

«Ва Украіне няма ніякай грамадзянскай вайны. Няма вайны паміж украінцамі, ёсць знешняе ўмяшанне і падтрымка тэрарыстычных груп ва Украіне для дэстабілізацыі сітуацы. Гэта бітва украінцаў супраць тэрарыстаў ва ўсходняй частцы Украіны», –зЗапэўніў Сяргееў.

Паводле яго слоў, Украіна чакае, што заявы расейскага кіраўніцтва пра намер працаваць з новаабранымі ўкраінскімі органамі пасля выбараў 25 траўня, пра што заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, будуць пацверджаныя справамі.

«Пасля ўсіх падзей у адносінах Украіны і Расеі за час апошніх месяцаў мы давяраем справам, а не словам. Калі гэта было сказана Пуціным адкрыта, мы чакаем, што пасля выбараў будуць дзеянні», – заявіў Сяргееў.

На яго думку, гэта павінна пацвердзіць, што Расея хоча будаваць «добрасуседства, якое базуецца на падставе павагі да права ўкраінскага народа будаваць сваю ўласную будучыню».

«Таму нам патрэбныя выбары, якія прынясуць стабільнасць, перш за ўсё Украіне, і якія прынясуць стабільнасць у нашы адносіны з суседам», – сказаў пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках