2 траўня 2024, Чацвер, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь просіць РФ павялічыць пастаўкі нафты да 24 млн тон

2
Беларусь просіць РФ павялічыць пастаўкі нафты да 24 млн тон

Урад просіць Расею з 2015 года павялічыць пастаўкі нафты да 24 млн тон у год для перапрацоўкі на нафтаперапрацоўчых заводах рэспублікі.

Пра гэта паведаміў журналістам міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак у кулуарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

Паводле яго слоў, павелічэнне аб'ёму паставак залежыць ад магчымасці перапрацоўкі Беларуссю, пiша Iнтэрфакс.

«На сённяшні дзень там магчымасці максімум на 23 млн тон. Беларуская старана заяўляе больш з улікам таго, што там праводзіцца мадэрнізацыя і будуць павялічаныя аб'ёмы перапрацоўкі на 1 млн тон на двух заводах сумарна», – сказаў ён.

«Таму, вядома, у рамках адзінага эканамічнага саюза мы не пярэчым, каб загружаць гэтыя заводы», – адзначыў міністр.

Як паведамлялася, Расея узгадніла з Беларуссю пастаўкі нафты ў 2014 годзе ў аб'ёме 23 млн тон: 21 млн тон плануецца паставіць трубаправодным транспартам, 2 млн тон – чыгуначным. У 2013 годзе ў Беларусь было пастаўлена 21.1 млн тон нафты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках