3 траўня 2024, Пятніца, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў: Трэба задумацца пра надзейнасць Visa і Mastercard

17
Мядзведзеў: Трэба задумацца пра надзейнасць Visa і Mastercard

Прэм'ер РФ Дзмітрый Мядзведзеў выключыў магчымасць забароны ў Расеі карт Visa і Mastercard, але заклікаў "атрымаць урокі".

Так прем’ер РФ адрэагаваў у сувязі з дзеяннямі гэтых плацежных сістэм у РФ у падтрымку амерыканскіх санкцый.

"Я хачу сказаць проста, што ніхто не кажа аб забароне іх дзейнасці. Наадварот, мы мяркуем, што яны павінны застацца. Проста з гэтага трэба атрымаць урокі. Яны зручныя, нашы людзі да іх звыклі, трэба навучыцца супрацоўнічаць і не весці сябе вось такім чынам (...), але ўрокі з гэтага, мне здаецца, нашыя партнёры павінны атрымаць", - сказаў Дз. Мядзведзеў у інтэрв'ю праграме "Вести в субботу с Сергеем Брилевым" на тэлеканале "Расія-1", паведамляе Інтэрфакс.

Ён падкрэсліў, што ў сувязі з абмежаваннямі, якія Visa і Mastercard увялі для шэрагу расейскіх банкаў, "гэта прымусіла нас задумацца пра тое, а наколькі яны надзейныя".

"Я мяркую, што пра гэта павінны задумацца і іншыя краіны. У Кітая свая гісторыя, хоць яны таксама выходзяць на гэтыя сістэмы. Але і іншыя краіны павінны думаць: а калі недзе там, у нейкім месцы засвярбіць у таго ці іншага ўрада, што будзе з інтарэсамі людзей, якія гэтымі карткамі карыстаюцца?" - падкрэсліў кіраўнік урада.

Паводле ягоных слоў, "гэта не значыць, што развіццё Расеяй нацыянальнай плацёжнай сістэмы павінна прычыніцца да скасавання замежных плацёжных дакументаў (барані Бог, не, вядома), але проста мы павінны мець пэўныя гарантыі".

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках