3 траўня 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон: На мяжы з Украінай застаецца вельмі вялікая колькасць расейскіх войскаў

1
Пентагон: На мяжы з Украінай застаецца вельмі вялікая колькасць расейскіх войскаў

Нягледзячы на пэўную актыўнасць, на мяжы з Украінай застаюцца дзясяткі тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта заявіў спікер Пентагона Джон Кірбі, паведамляе Цензор.нет.

"Мы бачым працяг актыўнасці ў падрыхтоўцы да сыходу некаторых падраздзяленняў, не ўсіх. Хацеў бы нагадаць, што на мяжы з Украінай застаецца вельмі вялікая колькасць расейскіх войскаў. Дзясяткі тысяч (расейскіх) жаўнераў і цяпер там застаюцца. Таму нягледзячы на тое, што мы бачым пэўны рух, казаць аб поўным адводзе расейскіх войскаў, загад аб якім даваў прэзідэнт Пуцін, рана", - адзначыў Кірбі.

Нагадаем, намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Расеі генерал Валерый Герасімаў заявіў, што вяртанне расейскіх войскаў, якія нібы праводзілі планавыя вучэнні ля мяжы з Украінай, будзе прадаўжацца "дзён дваццаць". Паводле ягоных слоў, адвод войскаў пачаўся 19 траўня. У той дзень прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін чарговым разам заявіў, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне 25 траўня загадаў вярнуць у месцы сталай дыслакацыі свае войскі, якія знаходзіліся каля мяжы з Украінай афіцыйна з мэтай вучэнняў. Але яшчэ некалькі дзён таму на Захадзе паведамлялі, што гэтага вяртання не адбывалася; толькі ўчора ў NATO назіралі абмежаваную актыўнасць расейскіх войскаў на ўкраінскай мяжы, якая, магчыма, можа сведчыць аб іх падрыхтоўцы да адводу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках