2 траўня 2024, Чацвер, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снайпер з РФ распавёў пра ўзнагароджанне за забітых украінцаў

23

На чыгуначнай станцыі «Харкаў-Пасажырскі» пры спробе перасячэння расейска-ўкраінскай мяжы быў затрыманы грамадзянін РФ.

Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.

Было высветлена, што 39-гадовы грамадзянін РФ з'яўляецца снайперам і браў удзел у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі.

Падчас допыту следчымі СБУ затрыманы распавёў, што па заданні расейскай спецслужбы накіроўваўся ва ўсходнія вобласці Украіны для ўдзелу ў незаконных узброеных фарміраваннях.

Перад ад'ездам ва Украіну снайпер прайшоў падрабязны інструктаж у Растове-на-Доне.

За сваю «працу» ён павінен быў атрымаць узнагароджанне: за забойства радавога ўкраінскага вайскоўца - $100, за афіцэра - $1000, а па вяртанні яшчэ 2000 еўра.

Зараз іншаземец пад вартай. Працягваецца следства.

СБУ ўнесла ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў звесткі аб здзяйсненні ім злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.114 Крымінальнага кодэкса Украіны.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках