3 траўня 2024, Пятніца, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дварковіч: Пытанне экспартных мытаў на нафту з Беларусі яшчэ будзе разгледжанае

2
Дварковіч: Пытанне экспартных мытаў на нафту з Беларусі яшчэ будзе разгледжанае

Урад РФ на паседжанні ў чацвер разгледзіць пытанне аб экспартных мытах на нафтапрадукты, якія экспартуюцца з Беларусі.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч.

«Гэтае пытанне будзе разгледжана на пасяджэнні ў чацвер», - сказаў Дварковіч журналістам у кулуарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

Як паведамлялася, Беларусь і РФ у снежні 2010 года падпісалі міжурадавае пагадненне аб парадку выплаты і залічэння вывазных мытных падаткаў пры вывазе з тэрыторыі рэспублікі за межы Мытнага саюза сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты. У адпаведнасці з дакументам рэспубліка цалкам уніфікавала стаўкі экспартных мытных падаткаў на нафту і нафтапрадукты да расейскага ўзроўню. Паводле гэтага пагаднення, Беларусь пералічвае ў бюджэт РФ увесь аб'ём экспартных мытаў на нафтапрадукты, атрыманыя з расейскай нафты.

Экспартныя мыты на нафтапрадукты, атрыманыя з нафты, якая паступае з трэціх краін, трапляюць у беларускі бюджэт.

У 2012 годзе Беларусь пералічыла ў бюджэт Расеі $3,8 млрд вывазных мытных падаткаў на нафтапрадукты, атрыманыя з расейскай нафты, супраць $3,07 млрд у 2011 годзе.

У пачатку траўня Лукашэнка паведаміў, што Беларусь і РФ дамовіліся аб паступовай адмене пералічэння ў расейскі бюджэт мытаў. У 2015 годзе палова мытных падаткаў ад экспарту Беларуссю нафтапрадуктаў застанецца ў беларускім бюджэце, а з 2016 года яны будуць паступаць у беларускі бюджэт у поўным аб'ёме.

Аднак, як стала вядома charter97.org, дамоўленасцяў паводле газу і нафты з Беларуссю да гэтага часу няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках