3 траўня 2024, Пятніца, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска выканала галоўную ролю ў фільме-прызёры Канскага фестывалю

2

Кінастужка «Племя» ўкраінскага рэжысёра Міраслава Слабашпіцкага стала адной з сенсацый Канскага кінафестывалю ў гэтым годзе.

Яна атрымала галоўны прыз у секцыі «Тыдзень крытыкі». Як стала вядома «Радыё Свабода», галоўную ролю ў фільме выканала глуханямая беларуская акторка.

Рэжысёр Міраслаў Слабашпіцкі атрымаў Гран-пры прэстыжнай праграмы «Тыдзень крытыкі» на 67 Канскім кінафестывалі за свой дэбютны фільм «Племя», ролі ў якім выканалі непрафесійныя глуханямыя акторы. Прысутная на цырымоніі ўручэння прызоў выканаўца галоўнай ролі ў фільме, ураджэнка Гародні Яна Новікава, расплакалася.

Стужка здабыла яшчэ дзве прэміі - прыз «Адкрыццё» і прыз фонду Ган, які абяцае дапамогу ў дыстрыбуцыі фільма.

Фільм зняты выключна на мове жэстаў у традыцыях нямога кіно. Ролі выканалі непрафесійныя глуханямыя акторы. Гэта драматычная гісторыя першага кахання маладога хлопца.

Галоўны герой фільма, Сяргей, трапляе ў спецыялізаваны інтэрнат для тых, хто слаба чуе, дзе існуе крымінальная арганізацыя, Племя. Ён спрабуе заняць сваё месца ў іерархіі школы і бярэ ўдзел у некалькіх рабунках. Калі Сяргей улюбляецца ў Ганну, адну з палонніц кіраўніка, яму даводзіцца парушыць няпісаныя законы Племені.

Tacciana

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках