3 траўня 2024, Пятніца, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сечын хоча прыватызаваць 19% «Раснафты»

1
Сечын хоча прыватызаваць 19% «Раснафты»

Ігар Сечын лічыць дапушчальным продаж 19,5% дзяржпакету акцый кампаніі.

Ён заяўляе, што «Раснафта» сама гатова стаць аператарам прыватызацыі гэтага пакета. Пра гэта Ігар Сечын заявіў у рамках Пецярбургскага эканамічнага форуму, піша РБК.

«Мы чулі, што ва ўрадзе абмяркоўваецца прыватызацыя 19,5% «Раснафты» (зніжэнне дзярждзелі да 50,1% - РБК). Што тычыцца своечасовасці, можна чакаць магчымасці, а можна самім фармаваць акно магчымасцяў, - растлумачыў ён. - Можна прымаць пастанову аб продажы без страты кіравальнасці, бо кантроль застанецца ў дзяржавы. Калі будзе прынятае рашэнне аб прыватызацыі, кампанія гатова стаць аператарам па продажы, мы найбольш эфектыўна гэта зробім. мы лепш ведаем слабыя месцы кампаніі».

Кіраўнік «Раснафты» выступіў супраць далейшага зніжэння дзелі дзяржавы (ніжэй за 50%), бо кампанія, у прыватнасці, страціць магчымасць працаваць на шэльфе.

Міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак не стаў каментаваць пытанне аб прыватызацыі «Раснафты», сказаўшы, што за праграму прыватызацыі адказвае Расмаёмасць.

Раней на Пецярбургскім эканамічным форуме чыноўнікі разышліся ў меркаванні аб тэрмінах прыватызацыі «Раснафты». Віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў мяркуе, што экстранай неабходнасці ў хуткай прыватызацыі нафтавай кампаніі няма. Ён падкрэсліў, што цяпер бюджэт Расеі не мае патрэбы ў дадатковых прыбытках, якія мог бы прынесці продаж дзяржпакету нафтавай кампаніі.

Кіраўніца Расейскай маёмасці Вольга Дзергунова, паведаміла, што ўрад сур'ёзна абмяркоўвае магчымасць паскарэння прыватызацыі «Раснафты», аднак канчатковае рашэнне ў гэтым пытанні яшчэ не прынятае. Яна таксама дадала, што ў выпадку продажу дзяржпакету яго арганізацыяй будзе займацца не яе ведамства, а «Раснафтагаз», які валодае акцыямі «Раснафты» ў інтарэсах дзяржавы. Пры гэтым сам «Раснафтагаз» цалкам належыць Расмаёмасці.

У Крамлі скептычна ацэньваюць магчымасць правядзення прыватызацыі нафтавай кампаніі ў гэтым годзе. Дарадца прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Андрэй Белавусаў у кулуарах форуму сказаў журналістам, што з-за неспрыяльнай сітуацыі на рынку продаж дзяржпакету «Раснафты» малаверагодны.

Незадоўга перад пачаткам форуму ў Санкт-Пецярбургу міністр фінансаў Расеі Антон Сілуан паведаміў, што казна ў 2014 годзе атрымае ад прыватызацыі не 196 млрд рублёў, а ўсяго блізу 26 млрд. У сувязі з недаатрыманнем прыбыткаў бюджэту ўрад можа прадаць частку свайго пакета ў паскораным парадку. Незадоўга да гэтага міністр эканамічнага развіцця Аляксей Улюкаеў сказаў, што частка дзяржаўнага пакета ў «Раснафце» можа быць прададзеная як па частках, так і цалкам. Памер пакета складае 19,5%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках