3 траўня 2024, Пятніца, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузінскі легіянер «Шахцёра»: Без праблем вывучу беларускую

9
Грузінскі легіянер «Шахцёра»: Без праблем вывучу беларускую

Аляксандр Гурулёў здзіўлены стаўленнем беларусаў да роднай мовы.

Грузінскі легіянер салігорскага «Шахцёра» даў інтэрв'ю сайту «Трыбуна».

«Ведаеш, што мне ў вас у краіне незразумела? - спытаў ён у журналіста . - Мала хто гаворыць па-беларуску. Калі дзялюся гэтай сваёй думкай з кімсьці, мне адказваюць: «Тады і табе давядзецца вывучыць нашу мову». - «Без пытанняў! Вывучу, буду размаўляць па-беларуску».

Гэта вельмі важна для мяне. Я не жыў доўга ў Грузіі, але бацькі выхоўвалі мяне, пастаянна нагадваючы пра любоў да Радзімы. І я люблю сваю краіну! І мову люблю грузінскую! І вашу б вывучыў. Потым бы казаў, які я паліглот»

Аляксандр Гурулёў зімой падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». У складзе «гарнякоў» ён ужо выйграў Кубак Беларусі.

Tacciana

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках