3 траўня 2024, Пятніца, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны спектакль «Пакаленне Jeans» онлайн (Вiдэа)

17
Легендарны спектакль «Пакаленне Jeans» онлайн (Вiдэа)

Глядзіце онлайн-трансляцыю з фестывалю Neat на нашым сайце.

Сёння ў беларускіх гледачоў ёсць унікальная магчымасць убачыць спектакль Беларускага Свабоднага тэатра «Пакаленне Jeans» у прамой трансляцыі з Нотынгема, з фестывалю Neat.

Гэты спектакль, створаны ў 2006 годзе, прадстаўляў Беларусь на фестывалях і ў гастрольных турах Свабоднага тэатра ў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Грэцыі, Гішпаніі, Італіі, Літве, Нідэрландах, Нарвегіі, Польшчы, Расеі, ЗША, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швецыі.

«Пакаленне Jeans» быў высока ацэнены крытыкамі ва ўсіх краінах, дзе яго паказалі. Найвышэйшых адзнак ён быў уганараваны выданнямі The New York Times, The Guardian, Independent, Le Monde, і многімі іншымі.

Спектакль заснаваны на рэальных фактах. Аўтар спектакля - Мікалай Халезін (пры ўдзеле Наталлі Каляды).

Пачатак трансляцыі а 20.00 паводле менскага часу.

Па незалежных ад нас прычынах узніклі збоі ў трансляцыі. Прыносім прабачэнні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках