3 траўня 2024, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Землятрус у Балгарыі, Грэцыі і Турцыі: сотні пацярпелых

1

Эпіцэнтр землятрусу з магнітудай 6,5 знаходзіўся ў Эгейскім моры.

Ад яго пацярпелі сотні чалавек, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Эпіцэнтр знаходзіўся на паўднёвым захадзе ад грэцкай выспы Саматракі, у 40 км ад тэрыторыі Турцыі. Першы падземны штуршок справакаваў каля 70 паўторных з магнітудай на турэцкай тэрыторыі ад 5,5 да 2,3, паведамляе тэлеканал НТВ.

Штуршкі былі зафіксаваныя ў турэцкіх Стамбуле, Ізміры, Манісе, Чанакале. Тысячы чалавек на захадзе краіны ў спешцы пакідалі дамы, баючыся абрушэння будынкаў. Да такой вялікай колькасці пацярпелых прывяла паніка, якая ўзнікла. Многія з іх былі дастаўлены ў лякарні з сардэчнымі прыступамі.

Сур'ёзнай шкоды землятрус не прынёс, у сценах некаторых дамоў утварыліся расколіны, невялікія разбурэнні атрымалі мінарэты мячэцяў. Выратавальныя атрады працягваюць інспекцыю ў рэгіёнах, дзе паўторныя штуршкі былі найбольш моцнымі.

Сілу землятрусу ў Эгейскім моры адчулі таксама ў грэчаскіх Ксантыі, Серы, Драме, Салоніках і Афінах. Адчуваўся ўдар стыхіі і ў Балгарыі. Там землятрус адчулі ў Сафіі, Благоеўградзе, Варне, Плоўдзіве, Казанлыку, Старой Загоры. Звестак аб разбурэннях у рэспубліцы таксама не паступала.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках