2 траўня 2024, Чацвер, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Васьковіч сядзіць у адзіночнай камеры

5
Палітвязень Васьковіч сядзіць у адзіночнай камеры

Вязень магілёўскай турмы - моладзевы актывіст Яўген Васьковіч - адбывае арышт у адзіночнай камеры.

Пра гэта паведаміла яго маці Рушанія Васьковіч, паведамляе «Радыё Свабода».

«Нібыта напісаў заяву і яго змясцілі ў такую камеру. Можа так і лепш для яго, але пагаварыць нават не з кім», - турбуецца яна. Рушанія Васьковіч кажа, што сабрала сыну кніжную бандэроль і збіраецца сёння яе адправіць.

«Купіла кніг і высылаю яму бандэроллю. Ёсць дапаможнік па ангельскай мове, ёсць і кнігі беларускіх аўтараў, якіх ён любіць. Таксама кніга пра геральдыку, ён вельмі прасіў».

Яўген Васьковіч у студзені сустракаўся з маці, а ў наступны раз убачыцца з ёй толькі ў наступным годзе. «Яго ж прызналі злосным парушальнікам рэжыму і абмежавалі колькасць спатканняў да аднаго ў год», - тлумачыць Рушанія Васьковіч.

Яўгену Васьковічу сядзець яшчэ больш за 3,5 гады. Усяго актывіст быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі ў абвінавачванні ў спробе падпалу дзвярэй будынка КДБ у Бабруйску. Сваёй віны актывіст не прызнаў і адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Tacciana

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках