3 траўня 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мегамарш вышыванак ў Мікалаеве (Відэа)

10

У Мікалаеве прайшоў «Парад вышыванак», у рамках якога ўдзельнікі акцыі разгарнулі самы вялікі сцяг Украіны.

Мегамарш сабраў блізу тысячы ўдзельнікаў, паведамляюць НикВести.

Мерапрыемства пачалося ля Кафедральнага сабора Каспераўскай іконы Божай на вуліцы Садовай.

Праспяваўшы Гімн Украіны, мікалаеўцы сфармавалі калону і накіраваліся па бульварнай частцы праспекта Леніна да вуліцы Савецкай.

Падчас маршу кіроўцы аўтамабіляў прыязна сігналілі людзям у нацыянальных строях. Пасля гэтага ўдзельнікі акцыі прайшліся галоўнай пешаходнай вуліцай горада да плошчы Леніна, дзе праспявалі гімн і разгарнулі сіне-жоўты сцяг велізарных памераў. Яны скандавалі: «Украіна вышэй за ўсё», «Героі не паміраюць», «Слава Украіне, героям слава!» і іншыя лозунгі.

Адзін з арганізатараў паведаміў, што акцыя праводзіцца ў гонар Герояў Нябеснай сотні. Адным з партнёраў арганізацыі акцыі выступіла грамадская арганізацыя «Бацькаўшчына маладая».

Пасля гэтага мікалаеўцы перамясціліся ў Парк Перамогі, дзе ў нязмушанай абстаноўцы дзяліліся ўражаннямі і адпачывалі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках