2 траўня 2024, Чацвер, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт гурта Behemoth у Менску забаронены

24
Канцэрт гурта Behemoth у Менску забаронены

Канцэрт польскага гурта Behemoth, які мусіў адбыцца ў менскім клубе Re:Public 27 траўня, скасаваны.

Са слоў арганізатараў, выступ гурта не адбудзецца праз адкліканне ўладамі гастрольнага пасведчання, піша партал ultra-music.

«Дарагія сябры. У сувязі з адкліканнем уладамі гастрольнага пасведчання канцэрт у горадзе Менску 27 траўня касуецца. Інфармацыя аб вяртанні квіткоў з'явіцца ў аўторак», - гаворыцца ў афіцыйнай заяве арганізатараў.

Незадоўга да канцэрту з моцнай крытыкай на адрас польскіх музыкаў выступіў мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел.

«На 27 траўня плануецца рок-канцэрт нейкага рок-гурта, па-мойму, «Бегемот». Нельга дапускаць выступы гуртоў шатанскай скіраванасці. Трэба рабіць усё, каб сатанізм не прайшоў», - заявіў старшыня Беларускай праваслаўнай царквы журналістам 13 траўня ў Менску.

Афіцыйна невядома, з якой прычыны было адкліканае гастрольнае пасведчанне. Арганізатары выступу Behemoth адзначаюць, што ўсе дакумэнты былі ўкладзеныя ў адпаведнасці з заканадаўствам.

«Нам затэлефанавалі з Генеральнай пракуратуры і паведамілі, што гастрольнае пасведчанне адкліканае, і правядзенне канцэрта немагчымае», - кажа адзін з арганізатараў канцэрта Павел Бурылічаў.

Нагадаем, гэта не адзінае скасаванне канцэртаў польскага гурта апошнім часам. У Расеі Behemoth здолелі адыграць толькі чатыры канцэрты з 13 запланаваных. Кастрычніцкі раённы суд Екацярынбурга прыняў пастанову аб дэпартацыі музыкаў гурта Behemoth за парушэнне візавага рэжыму. Акрамя таго, кожны чалец гурта аштрафаваны на 2 тысячы расейскіх рублёў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках