3 траўня 2024, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты заатакавалі парламэнт Самалі: ёсць ахвяры

5
Тэрарысты заатакавалі парламэнт Самалі: ёсць ахвяры

Тэрарысты напалі на парламэнт Самалі.

Ваеўнікі ўзарвалі замінаваны аўтамабіль, пасля чаго ўступілі ў перастрэлку з паліцыянтамі і жаўнерамі, што ахоўвалі будынак. Напад быў учынены падчас пасяджэння парламэнта, піша NEWSru.co.il.

Паводле адных звестак, у выніку сутыкнення загінулі чацвёра ваеўнікоў і адзін паліцыянт. Паводле іншай інфармацыі, ахвярамі тэракту сталі восем жаўнераў урадавых войскаў.

Радыё Магадзіша паведаміла, што сярод дэпутатаў парламэнта пацярпелых у выніку тэракту не было. Праз напад пасяджэнне давялося перапыніць, і ахова спехам эвакуявала парламэнтароў.

Адказнасць за гэты тэракт узяла на сябе ісламісцкая тэрарыстычная групоўка "Аш-Шабаб".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках