2 траўня 2024, Чацвер, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрабандыст з Казахстана вёз у Беларусь 700 літраў гарэлкі

12
Кантрабандыст з Казахстана вёз у Беларусь 700 літраў гарэлкі

Жыхара Казахстана затрымалі побач з вёскай Буда Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці.

Супрацоўнікі аўтаінспекцыі разам з калегамі з аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі спынілі аўтамабіль "Форд-Гэлаксі". Ім кіраваў беспрацоўны жыхар Казахстана 1968 года нараджэння, піша мясцовы сайт orsha.eu.

У кодабе аўтамабіля былі выяўлены 714 літраў немаркаванай алкагольнай прадукцыі - гарэлкі і каньяку. Выраблены алкаголь быў у Казахстане, а вось акцызных марак Беларусі на ім не было.

Выракам суда кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, якая выяўляецца ў канфіскацыі тавару сумай 107 млн 640 тысяч рублёў і штрафам у суме 7,5 мільёнаў рублёў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках