2 траўня 2024, Чацвер, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Славянскім ідзе бой: тэрарысты выкарыстоўваюць мінамёты

28
Пад Славянскім ідзе бой: тэрарысты выкарыстоўваюць мінамёты

Захопнікі Славянска спрабуюць атачыць блок-пасты ўкраінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" напісаў журналіст Аркадзій Бабчанка.

"Ну, увогуле, наколькі можна зразумець з інфармацыі з месцаў, ідзе спроба атачэння блок-пастоў даволі значнымі сіламі супраціўніка. Страляніна заўсёдная з усіх бакоў. Траса на пад'ездзе да аднаго з блокаў перацятая, на пад'ездзе да другога, відаць, таксама", - паведаміў ён.

Журналіст паведамляе, што пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў абстрэльваюць з гранатамётаў і мінамётаў.

"З пагоркаў побач з адным з блокаў працуюць гранатамётчыкі - там мэтраў чатырыста адлегласць агулам. І, здаецца, дзесьці ў лесапасадцы працуе "Нона", падабралася блізка - але гэта пакуль не дакладна. Але мінамёты працуюць шчыльна і па вялікай плошчы знішчэння. Калі раней яны працавалі лакальна па адным блок-посце, то зараз як мінімум па двух. З хімзаводы працуюць снайперы. Магчыма, імаверна можна чакаць спробы штурму", - падкрэсліў Бабчанка.

Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках