2 траўня 2024, Чацвер, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луганскія рэпэры праспявалі аб адзінай Украіне: Нашыя браты - Львоў і Закарпацце (Відэа)

11

Музыкі знялі кліп пра падзеі ў Данбасе.

Луганскі рэп-гурт "Пакой 375" запісаў песню "Україна понад усе" на расейскай і ўкраінскай мовах і размясціў ролік на сэрвісе YouTube.

"Музыка і словы песні нарадзіліся ў студэнцкім інтэрнаце Луганска каля захопленага сепаратыстамі СБУ. Калі па 20 разоў у дзень слухаеш гімн Расеі ці СССР, немагчыма сядзець на месцы, не пратэстуючы. Вывешаны з акна ўкраінскі сцяг прымусіў імгненна зрэагаваць вахцёраў і ахоўнікаў. Знялі. Затое цяпер ахова ўжо захопленага аўтаматчыкамі інтэрната сцвярджае, што іх абараняюць. Пытанне, ад каго? Мы слабыя, у нас шмат параненых і забітых у гэтай інфармацыйнай вайне. Украіна, пачуй свой Усход! Ставячы на нас крыж, вы здраджваеце тым, хто ўважае Украіну за Радзіму!", - так пракаментавалі відэа аўтары.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках